Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ў красавіку падасць у адстаўку, каб былі праведзеныя датэрміновыя выбары. Ён сустрэўся ў нядзелю з жыхарамі Армавірскай вобласці, перадае ТАСС.

«У красавіку я падам у адстаўку, каб мы змаглі правесці датэрміновыя выбары. Да выбараў я застануся выканаўцам абавязкаў прэм'ера», — сказаў Пашынян.

18 сакавіка Пашынян пасля правядзення палітычных кансультацый з прэзідэнтам і лідарамі трох парламенцкіх фракцый заявіў, што пазачарговыя парламенцкія выбары адбудуцца 20 чэрвеня. Аднак пасля гэтай навіны апазіцыя выступіла з заявай, што віток пратэстаў у краіне, які працягваецца з канца лютага, не спыніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0