Яна перадала, што Андрэй нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры. Абвінавачванне па 130 артыкуле Крымінальнага кодэкса пакуль не прад'яўлена («Распальванне варожасці»). На гэтым тыдні чакаюцца следчыя дзеянні.
Андрэй перадае ўсім словы падзякі за падтрымку. Ён таксама папрасіў перадаць яму шэраг неабходных рэчаў, заўтра калегі плануюць занесці перадачу ў СІЗА на Валадарскага.