Жыхар гарадскога пасёлка Карма падазраецца ў забойстве бацькоў, паведамілі ў Следчым камітэце.

Днём 29 сакавіка ў Кармянскі РАУС паступіў званок ад 37-гадовага жыхара Кармы, які паведаміў, што забіў сваіх бацькоў. Следча-аператыўная група прыбыла да дома, у якім заяўнік пражываў з 71-гадовым бацькам і 67-гадовай маці. На тэрыторыі домаўладання былі знойдзены целы мужа і жонкі.

Мужчына нанёс бацькам множныя ўдары нажом, ад якіх яны памерлі на месцы здарэння.

Падазраваны мае псіхічнае захворванне. Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса. Цяпер з ім працуюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0