posterНа гэтым тыдні – адзіным сеансам і толькі ў адным кінатэатры – адбудзецца паказ новае беларускай кінастужкі. Расклад выстаўлены на сайце kino.br.by.

«Дняпроўскі рубеж» Дзяніса Скварцова будзе прадстаўлены 19 чэрвеня ў кінатэатры «Кастрычнік» а 18.00. У карціне, пастаўленай паводле сцэнару Аляксея Дударава, граюць акторы Ігар Сігаў, Анатоль Кот, Ксенія Князева, Ганна Гаршкова.

Кароткі анонс стужкі гучыць так: «Пачатак Вялікай айчыннай вайны, войскі нямецка‑фашысцкіх захопнікаў імкліва прасоўваюцца па тэрыторыі Савецкага саюза. Ваенным часткам, што ахоўваюць Дняпроўскі рубеж, дадзены загад зрабіць горад непрыступнай крэпасцю».

Сайт кінастудыі падсумоўвае змест фільму: «Магілёў – тая ж Брэсцкая крэпасць, толькі аграмадных маштабаў.»

Гэта, як мінімум, шостая стужка на ваенную тэму за апошнія чатыры гады.

Дэбют Дзяніса Скварцова таксама быў звязаны з мілітарнай тэматыкай. «Шчыт Айчыны» – пра выкрыццё заходніх шпегаў у Беларусі – не мае адпаведнікаў у сучасным кінематографе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?