Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

«Цяпер у зменах у закон аб СМІ, калі мерапрыемства не дазволена па законе, то любы журналіст, які знаходзіцца там, ужо не журналіст, а проста грамадзянін, які ўдзельнічае ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Я лічу, гэта правільна», — сказаў Давыдзька.

Паводле яго слоў, часта мерапрыемства праводзіцца не для самога мерапрыемства, а каб яно патрапіла ў СМІ.

«Што тут каментаваць, трэба быць лаяльнымі, трэба быць законапаслухмянымі», — лічыць Давыдзька.

Ён падкрэсліў, што «цяпер шмат адыёзных сродкаў масавай камунікацыі, якія працуюць у Інтэрнэце, у якіх мільённыя наведванні, дзе ўвесь час ідзе бесперапынны штосутачны мітынг супраць дзейнага прэзідэнта, улады».

На думку Давыдзькі, цяпер час «не такі». «Мы разважаем, быццам цяпер звычайны час, але ўсім трэба разумець, што ідзе ў свеце вайна. Інфармацыйная вайна ў сваім апагеі, адзін крок да гарачай фазы. І трэба ўжо прывыкаць жыць паводле ваеннага часу, г. зн. адказваць за сваё слова, учынак і адказнасць іншая», — заявіў ён.

«Любы СМІ — гэта ўжо агнявы пункт або суперніка, або саюзніка. І падаўленне агнявых пунктаў праціўніка — гэта адзін з пастулатаў баявых дзеянняў», — заявіў кіраўнік грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0