Расія працягне прадастаўляць крэдыты іншым дзяржавам, гэта неад'емная частка двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў у сераду журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне аб магчымасці перагляду палітыкі крэдытавання іншых дзяржаў, у тым ліку Беларусі, у сувязі з пандэміяй і бягучай эканамічнай сітуацыяй, піша ТАСС.

Чытайце таксама: Беларусь павінна Расіі 9,1 мільярда даляраў

«У рамках двухбаковых адносін з многімі дзяржавамі Расія дае крэдыты. Гэта звычайная сусветная практыка, яна з'яўляецца неад'емнай часткай цеснага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва», — сказаў ён.

У той жа час прадстаўнік Крамля нагадаў, што існуюць «пэўныя правілы па абслугоўванні доўгу», якія рэгулююць працяг крэдытавання ў адпаведнасці з узроўнем закрэдытаванасці той ці іншай краіны. «Практыка будзе працягвацца, гэта неад'емная частка супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння», — рэзюмаваў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0