У судзе Фрунзенскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Рамана Дворкіна. Мужчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Судзіла Ала Скуратовіч, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла Валерыя Таратынка. Пацярпелым па справе быў прызнаны падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Кротаў.

Паводле абвінавачвання, падсудны напісаў каментар пра Кротава.

Прысуд быў агучаны судом 31 сакавіка.

Скуратовіч палічыла віну Рамана Дворкіна ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК, даказанай і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Таксама на працягу месяца абвінавачаны ў добраахвотным парадку павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды Дзмітрыю Кротаву ў памеры 2000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0