25 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусі распачала ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжалікі Борыс, а таксама прадстаўнікоў дадзенай арганізацыі Андрэя Пачобута, Ірэны Бярнацкай, Марыі Цішкоўскай і Ганны Панішавай крымінальную справу па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусі (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі. Цяпер іх у Беларусі 325.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0