«Белавія» ад пятніцы аднаўляе палёты ў Калінінград
Авіякампанія «Белавія» з 2 красавіка аднаўляе рэйсы па маршруце Мінск — Калінінград — Мінск, паведамляе сайт авіяперавозчыка.
pixabay.com
Рэйсы будуць выконвацца па пятніцах з вылетам з Мінска ў 8.30 і прыбыццём у Калінінград у 8.30. Зваротны рэйс з Калінінграда — у 9.10 з прыбыццём у Мінск у 11.10.
Праўда, перад набыццём білета варта ўдакладняць у кампетэнтных органаў абмежаванні на ўезд/выезд.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм