Згодна з вынікамі даследавання, самцы калібры для таго, каб зрабіць адпаведнае ўражанне на самку пад час токавага палёту могуць дасягаць вялізарных хуткасцяў. Паветраныя акрабаты дасягалі хуткасці амаль у 400 даўжыняў свайго цела за секунду!

Крыстафер Кларк (Christopher Clark) з універсітэту Бэрклі ў Каліфорніі (University of California Berkeley) здымаў на спецыяльную камэру (якая робіць 500 кадраў у сэкунду) шлюбныя токавыя палёты самцоў калібры Анны. Каб не шукаць самак, даследчык прывабліваў самцоў на чучалы таго ж віду.

Калі прывесці ў адпаведнасць найбольшую хуткасць, якую дасягалі самцы калібры з даўжынёй іх цела і параўнаць з адпаведнымі паказчыкамі рэактыўнага самалёта‑знішчальніка, апошні прайграў бы ў спаборніцтве птушкам. На самай апошняй стадыі шлюбнага палёту, калі калібры цалкам выпрамляюць свае крылы, «іх паскарэнне — сказаў сп. Кларк. — «было найбольшым з усіх вядомых арганізмаў, якія выконваюць свае манеўры ў паветры». І ўсё гэта дасягаецца без магутнага рэактыўнага рухавіка толькі для таго, каб прадэманстраваць патэнцыйнай партнёрцы адпаведную для стварэння пары фізычную кандыцыю!

Даследаванні, падобныя гэтаму, дапамагаюць знайсці абмежаванні здольнасцяў жывёл.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.

birdwatch.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0