Пра гэта газеце The Financial Times паведаміў Брытанскі медыцынскі рэгулятар — Упраўленне па кантролі лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння (MHRA), паведамляе РБК.

Раней рэгулятар паведаміў аб 30 выпадках трамбозу пасля вакцынацыі AstraZeneca. Эксперты вывучылі справаздачы аб ўтварэнні тромбаў і нізкай насычанасці трамбацытаў, якія паступілі да 24 сакавіка. З іх 22 паведамленні датычыліся трамбозу цэрэбральных вянозных сінусаў.

«З 30 выпадкаў у нашай заяве, на жаль, сямёра памерлі», — заявілі выданню ў MHRA. Брытанскі медыцынскі рэгулятар удакладніў, што ва ўсіх заяўленых выпадках пацыенты атрымалі толькі першы кампанент вакцыны AstraZeneca.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0