Калі ў вас няма вольнага капіталу каб набыць патрэбную вам рэч, існуе толькі два варыянты: альбо штомесяц адкладаць і ўрэшце купіць, альбо пазычыць, купіць — а пасля аддаваць. Дык браць ці не браць спажывецкі крэдыт? Пра гэта — ў праграме тэлеканалу Белсат «Асабісты капітал».

Герой праграмы — інжынер-электрык, інвалід другой групы Алег Шрубаў, які патрапіў у сапраўдную крэдытную пастку. Ён страціў працу і не можа выплаціць крэдыт, які ўзяў каб купіць магнітафон. Цяпер пакупка — ў ламбардзе, а банк рыхтуецца падаваць у суд на інваліда.

На што звяртаць увагу пры падпісанні крэдытнай дамовы — радзяць эксперты: намеснік старшыні праўлення «БТА Банк» Аляксандр Цітоў ды эксперт партала infobank.by Кацярына Смірнова:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?