За апошнія суткі ў ЗША зрабілі 4 мільёны прышчэпак, піша The New York Times.
4 млн вакцынацый за суткі — гэта рэкордны паказнік.
У сярэднім за сем дзён у ЗША рабілі каля 3 млн вакцынацый у дзень.
31% жыхароў ЗША атрымалі адну дозу вакцыны ад COVID-19, 18% — цалкам прышчэплены, гэта значыць атрымалі дзве дозы.