Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з кіраўнікамі беларуска‑германскага савета эканамічнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў германскаму боку за тое, што праз дзесятак гадоў была адноўлена работа беларуска‑германскага савета эканамічнага супрацоўніцтва. «Нам гэта вельмі выгадна, мы даўно супрацоўнічаем з Германіяй, і ў нас добры гандаль. Нас цікавяць новыя тэхналогі, якія распрацоўваюцца ў Германіі. Маючы стабільную і прадказальную эканоміку, Беларусь можа быць добрым партнёрам для Германіі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што «мы заўсёды будзем вітаць германскі бізнес і забяспечым надзейнасць інвестыцый».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0