Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў законы аб узмацненні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму, у адпаведнасці з дакументам прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў і штраф да 66 тысяч даляраў за «публічную абразу ветэранаў».

Законам у Крымінальны кодэкс Расіі ўнесена папраўка аб тым, што публічнае адмаўленне фактаў, устаноўленых прысудам Нюрнбергскага трыбунала, распаўсюджванне заведама лжывых звестак аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны, пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны караюцца штрафам альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

У адпаведнасці з законам, калі такія выказванні або звесткі распаўсюджваліся праз СМІ і інтэрнэт або са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, выкарыстаннем службовага становішча, то сума штрафу складзе да 66 тысяч даляраў, а максімальны тэрмін пазбаўлення волі — да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0