У панядзелак, 5 красавіка, у Польшчу даставілі 870 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці Pfizer/BioNTech, паведамляе «Польскае радыё».

Чарговыя пастаўкі вакцын запланаваныя на канец тыдня — гэта будуць прэпараты кампаніі AstraZeneca.

На сёння ў Польшчы вакцынавана 6 млн 658 тыс. 909 чалавек. Дзве дозы прышчэпкі атрымалі 2 млн 73 тыс. 334 чалавекі.

Згодна з планамі ўрада Польшчы, да канца другога квартала будуць прышчэпленыя 20 млн чалавек, а да канца жніўня — усе ахвотныя.

Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. У першай чарговасці прышчэпкі атрымалі медыкі і супрацоўнікі службы аховы здароўя. У Польшчы выкарыстоўваюцца прэпараты трох кампаній: Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca. Неўзабаве з’явіцца прышчэпка фірмы Johnson & Johnson.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0