Напісаў яе лідэр гурту «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі.

Аўтар піша пра творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой (Міхал Клеафас Агінскі,Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда ды інш.), уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў (Людвіг ван Бетховен, Фрыдэрык Шапэн, Мадэст Мусаргскі, Пётр Чайкоўскі), пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.

Чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў ХХ ст.

Займальная кніга выйшла дзякуючы Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» і кіраўніцы Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) спадарыні Ірэне Калядзе‑Смірновай.

***

Гісторыя беларускіх музычных уплываў / Зміцер Сасноўскі. — Мінск: Медысонт, 2009. — 140 с.

zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0