Cтарадаўні партрэт напаўаголенай жанчыны, якая таямніча ўсміхаецца, крыжуе перад сабой рукі і тварам надта нагадвае вядомую выяву «Мона Ліза», гэтымі днямі упершыню прадстаўлены шырокай публіцы ў Італіі.

У італійскім гарадку Вінчы адчынілася выстава, на якой прадстаўленыя блізу 500 малюнкаў, скульптураў і найноўшых мэдыйных выяваў, створаных пад натхняльным уплывам карціны «Мона Ліза». Безумоўным гваздом экспазіцыі зрабіўся партрэт распранутай жанчыны, якія да неверагоднага падобная да Мона Лізы працы Леанарда Да Вінчы. Партрэт колісь належаў кардыналу Жазэфу Фэшу, амбасадару Напалеона ў Ватыкане, але потым згубіўся. Пасля сто гадоў забыцця карціну знайшлі паміж сценамі Ватыканскай бібліятэкі.

Алесандра Вязосі, дырэктар выставы, паведаміў журналістаў, што і выгляд намаляванай жанчыны, і тое, як яна склала рукі, і іншыя элементы яскрава сведчаць пра сувязь з арыгінальнай Монай Лізай. Аднак адмыслоўцы лічаць, што малюнак, хай сабе з XVI ст., усё ж не быў нарысаваны Леанардам Да Вінчы. Хіба існуе верагоднасць, дадаюць яны, што карціну перамаляваў хтосці з Да Вінчавых вучняў, узяўшы за арыгінал цяпер згублены арыгінал вялікага італьянца.

«Мона Ліза», што з’яўляецца, можа быць, найвядомым партрэтам у гісторыі жывапісу, ды якая знаходзіцца цяпер у парыжскім Луўры, сама не раз была аб’ектам гарачых спрэчак паміж мастацтвазнаўцамі. Некаторыя з іх даводзяць, што Леанарда намаляваў сам сябе, але іншыя цвердзяць, што гаворка вядзецца пра жанчыну з імем Ліза Ды Нольда Гардзіні, жонкай фларэнтыйскага гандляра тканінамі, які і заказаў малюнак у Да Вінчы ў 1503 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?