Маскоўцы хочуць прыдбаць дванаццаць беларускіх малаказаводаў. У міністэрстве харчу і зайчыкавага хлеба прагнуць расейскіх нафтагандляроў дзеля інвестыцый, новага абсталявання і добрай прадукцыі.

(Увесь свет прагне ўсё болей і болей прадукцыі і часам ловіш сябе на думцы: а ці ж ёсць у гэтым пашырэнні сэнс?)

Што ж перашкаджае нам самім зрабіць тое ж, хоць і павальней? Здэцца нішто. Між тым продаж заводаў можа мець далекасяжныя наступствы.

Заводы без сыравіны, то бок малака, нікому непатрэбныя. Праз небагатка часу маскоўцы запатрабуюць прадаць ім калгасныя латыфундыі з каровамі, дапаможнымі бугаямі, пастухамі, даяркамі, слесарамі, ветерынарамі і пад. Ведаючы слабы запас тутэйшай рэзервовай працоўнай сілы маскоўцы прыцягваюць сюды іншаэтнічны элемент і стане так, як было на Кубе: «que Cuba no es del cubano, que es del norteamericano» – «не кубінская Куба, а паўночнаамерыканская».

Далей, стала адкусваючы ласыя кавалкі беларускай эканомікі, наш манапольны неакаланіяльны пакупнік анічагуткі не пакіне беларусам. Не паспелі мы ў руках патрымаць сваё, як яно зноў патрапіць «саюзнае» падпарадкаванне. Так і застануцца нашы людзі маргіналамі, не патрапіць ім у «сярэдні клас», то бо дробную буржуазію.

Гэта вельмі небяспечная перспектыва.

А як жа з грашыма для інвестыцый?

Расея 200 год была тут каланізатарам і добра скарыстала з гэтага. Лукашэнка хвайна зрабіў бы, калі б запатрабаваў ад крамлёўскага дуэта кампенсацыі за войны 1812, 1914‑20 гг., 1941 году, за масавыя дэпартацыі ў Сібер, на Калыму і далей, за раскулачанні, за чарнобыль, словам за ўвесь маскоўскі гвалт і здзек. (Аднойчы ён неяк, праўда, нагадаў ім сумеснае гніенне ў акопах, але гэта не тое. Смялей и глыбей трэ нагадваць.) Прэцэдэнт таму ёсць: Італія пагадзілася адплаціць Лівіі за акупацыю. Масква нагадзіла тут нашмат болей. Надышоў для Масквы час плаціць па рахунках. (Адмыслоўцы ведаюць, як гэта аформіць).

Час перастаць ліслівіць і паддобрывацца да Расеі.
Калі б такія ж патрабаванні да Расеі выставіла б і Україна ды іншыя былыя калоніі, то было б шчэ лепей.

Маскоўцам наагул нічога прадаваць нельга. Той, каму даводзіцца чуць дзікую, бруднейшую за савецкую, цяперашнюю маскоўскую прапаганду супраць Украіны, Грузіі ды Захаду разумее, што Расея шукае хоць найменшай зачэпкі дзеля імперскага рэваншу.

Божа, барані нас ад такіх некаланіяльных «інвестараў». Няма, няма ў нашых чыноўнікаў «пачуцця Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?