У міліцыю звярнуўся 48-гадовы мінчук. У яго з кватэры прапалі два тэлевізары, мікрахвалёўка, халадзільнік, пральная машына, выцяжка, пыласос, варачная панэль. Усе гэта ён ацаніў на 11 000 рублёў.

Гаспадар распавёў, што дамовіўся з 29-гадовым мінчуком на малярныя працы. Аддаў ключы і з'ехаў.

Маладзён, не выходзячы з кватэры, распрадаў бытавую тэхніку праз інтэрнэт за палову цаны, а грошы прайграў у казіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0