Аўтарка слыннага коміксу і фільму «Персэпаліс» Мар’янэ Сатрапі і найзнакамітшы іранскі кінарэжысёр Махсэн Махмальбаф прэзентавалі ў Еўрапарламенце дакументы з доказамі выбарчых фальсіфікацый у Іране. Як сцвярджаюць дзеячы культуры, «пераможца» прэзідэнцкіх выбараў Махмуд Ахмадзінэджада у сапраўднасці атрымаў толькі 12, а не 65 працэнтаў галасоў, як падае Міністэрства ўнутраных справаў краіны.

Трыбуну іранскім творцам дала Партыя Зялёных.

Махмальбаф, які прадстаўляе штаб Мусаві, назваў перамогу Ахмадзінэджада «дзяржаўным пераваротам» і заклікаў міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікаў выбараў.

Іранскія ўлады, у сваю чаргу, лічаць пратэсты кампаніяй, інспіраванай і аплачанай Захадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?