Мінчук падмануў больш за сто чалавек на 100 тысяч рублёў, паведамляе МУС.

8 красавіка аператыўнікі затрымалі 42-гадовага жыхара сталіцы, які абвінавачваецца ў асабліва буйным махлярстве. З 2016 года ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Мужчына падмануў больш за 100 чалавек, паабяцаўшы ім удзел у розных рэаліці-шоу. Жадаючыя агулам страцілі больш за 100 тысяч рублёў. Займеўшы грошы, арганізатар адмовіўся ад сваіх абавязанняў, а калі ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за махлярства, схаваўся ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0