Мясцовы жыхар Алег Карнееў расказвае: «Я пяць гадоў таму набыў зямлю ў Ольгаве, дык лебедзі ўжо жылі на сажалцы. Я тут зрабіў пірс невялікі. Лебедзі амаль ручныя былі, мы іх усе аберагалі, падкормлівалі, хваляваліся пра іх. Нават імёны далі — Борка і Лілька».

Фота з vk.com.

Фота з vk.com.

У той жа дзень Алег звярнуў увагу, што лебедзь плавае са стралой у шыі. Паклікаў іншага суседа, той пераканаўся, што так і ёсць.

«Я дзесьці паўгадзіны бегаў вакол возера па зарасніках, каб злавіць вінаватых. Мне ўжо за пяцьдзясят, але мінулае ў дэсанце сказалася, а таксама тое, што не куру — злавіў аднаго. У яго пры сабе была дробнакаліберная вінтоўка, а таксама арбалет. Яны спецыяльна прыехалі з Віцебска сюды, каб паляваць на птушак. Прыцягнуў да свайго дому, а ўжо адтуль выклікаў міліцыю і МНС. І ратавальнікаў для таго, каб яны дасталі птушку».

Лебедзя адвезлі ў віцебскі заапарк, пасля думалі адправіць у бальніцу, але па дарозе птушка памерла.

«Мне з заапарка тэлефанавалі, сказалі, што з імі звязалася мама падлетка таго. Пыталася, чым яна можа дапамагчы лебедзю, што застаўся.

Магла б дапамагчы, каб сына нармальна выхоўвала. Гэта ён цяпер страляе ў лебедзя, а ў васямнаццаць у каго будзе страляць?

Яму 13 гадоў, гэта значыць, што нават да адказнасці немагчыма прыцягнуць. Ён нахабна і кажа: «А што вы мне зробіце? Ну паставіце на ўлік, але хто мной займацца будзе?» Яму б рэменем добра ўлупіць», — расказвае Карнееў.

«Кажуць, забіць лебедзя ці жураўля — гэта ж пракляцце на ўсё жыццё. Дачка будзе пытацца, куды дзелася птушка, што ёй адказаць? Во такое пакаленне расце. Адны на могілкі ветэранаў плююць, а іншыя ў лебедзяў страляюць. Птушку, вядома, шкада, але праблема нашмат шырэйшая», — расказаў жыхар Ольгава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?