Упершыню ў гісторыі беларускага бейсболу беларус будзе навучацца у Еўрапейскай Акадэміі вышэйшай лігі бейсболу ЗША (MLB). Гэта 15-гадовы «зубр» Аляксей Лукашэвіч.
У спартыўным касцінгу ўзялі ўдзел яшчэ два беларускія бейсбалісты — Андрэй Лось і Сяргей Сокал. Гэта таксама гульцы «Брэсцкіх Зуброў» — наймацнейшай бейсбольнай каманды Беларусі, уладальніка Кубку краіны-2009 і адзінай каманды, што прадстаўляе бейсбольную Беларусь у Еўропе.
На дадзены момант «Зубры» ўдзельнічаюць у кваліфікацыйным адборы Кубку Еўропы. Яны перамаглі каманду Польшчы з лікам 4—3 (пітчар — Вячаслаў Піваварчук) і каманду Сербіі з лікам 13—7 (пітчары — Андрэй Паплаўскі і Андрэй Лось).