Пасля перамогі, fibaeurope.com

Пасля перамогі, fibaeurope.com

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі пасля перамогі над славачкамі (70:68 ОТ) у чвэрцьфінале жаночага Еўрабаскета‑2009, адзначыў маральна‑валявыя якасці сваіх падапечных.

«Мае дзяўчаткі — зоркі. Мы выйгралі, бо ў нас было вялікае жаданне і самааддача. У вырашальныя хвіліны, асабліва ў овертайме тактыка не грае сур’ёзнай ролі. Не мае вялікага значэння колькасць падбораў і стратаў», цытуе словы беларускага трэнера Прессбол са спасылкай на афіцыйны сайт Чэмпіянату Еўропы, што праходзіць гэтымі днямі ў Рызе.

***

У сераду вызначыўся яшчэ адзін паўфіналіст. Іспанія разграміла Італію — 61:42.

Сёння, 18 чэрвеня, у чвэрцьфіналах сустракаюцца Францыя — Грэцыя (17:45) і Расія — Латвія (20:15).

Беларускі сустрэнуцца ў паўфінале з пераможцай пары Францыя — Грэцыя.

Гэты матч з удзелам беларускіх дзяўчат пройдзе ў пятніцу, пачатак у 20:15.

Матч за 3-е месца ў суботу ў 18:00, фінал у 20:15. Два гады таму беларускі заваявалі бронзавыя медалі кантынентальнага першынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0