Так першы намеснік міністра энергетыкі Э.Таўпянец пракаментаваў прэтэнзіі «Газпрома» да Беларусі сплаціць $230 млн. запазычанасці за газ за студзень‑красавік.

Як паведамляе БЕЛТА, Э.Таўпянец заявіў, што плацяжы вядуцца ў поўным аб’ёме зыходзячы з сярэднегадавой цаны $150 за тысячу кубаметраў, як гэта і прадугледжана дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні.

На пытанне, ці сапраўды «Газпром» мае намер выставіць пазоў аб пагашэнні запазычанасці, Э.Таўпянец адказаў, што ў Міністэрства энергетыкі ніякіх папераў не паступала, а болей пра сітуацыю маюць ведаць ў «Белтрансгазе».

Генеральны дырэктар «Белтрасгазу» У.Маёраў пакуль устрымаўся ад каментароў і паведаміў, што будзе падрыхтавана спецыяльнае паведамленне для прэсы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0