Дачка Валянціны Пархоменкі і Алеся Казака робіць музычную кар'еру ў ЗША.

15 траўня грамадская заля сабору Сьв. Кірылы Тураўскага (Нью-Ёрк) адчыніла свае дзьверы прыхільнікам вялікага таленту беларускай сьпявачкі/аўтара/выканаўцы/прадусэра Oliya (Вольгі Казак).

Праграма паўтарагадзіннага канцэрта ўключала песьні з новага сольнага СD сьпявачкі і ўжо вядомыя сінглы ў яе выкананьні.

У незабыўным шоў таксама прымалі ўдзел таленавітыя танцоры, сьпевакі, пераможца Academy Award і прызер Grammy сьпявак і прадусэр Чарльз Мэк і ды‑джэй Брыз Джэннінгс. Вядучая шоў, вядомая выканаўца і камэдыянт з Нью‑Ёрку Марыса Вураль падтрымлівала добры настрой цягам ўсяго вечара.

Прыхільнікі новага таленту пачулі песні Вольгі Казак з яе першага сольнага альбому, яна таксама з’яўляецца і іх аўтарам. Апошні нумар «I’m Good» прагучаў у выкананьні Волі, Kyree і NJ5 з топ поп групы MTV.

Ну а спэцыяльна для беларускіх прыхільнікаў Воля заспявала ўжо добра вядомую песню«Белая» разам со сваімі бацькамі Валянцінай Пархоменкай і Алесем Казаком, што эмігравалі ў ЗША ў пачатку 1990-х.

belmov.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0