twitter.com
Паводле звестак крыніцы, з сезона-2024/25 года ў розыгрышы турніру будуць удзельнічаць не 32, а 36 каманд.
Новы фармат прадугледжвае адну лігу замест падзелу на групы. Мінімум падчас турніру кожная з каманд правядзе па 10 матчаў [па швейцарскай сістэме]. Затым восем лепшых паспрачаюцца за трафей у фармаце плэй-оф.
Раней СМІ паведамлялі, што члены выканкама УЕФА, акрамя павелічэння колькасці ўдзельнікаў, абмяркоўваюць пытанне прадастаўлення wild card некаторым клубам, што дазволіць ім гуляць у Лізе чэмпіёнаў без выканання ўмоў адбору па спартыўным прынцыпе.
Сёння таксама стала вядома, што вядучыя клубы Еўропы створаць Суперлігу ў піку ЛЧ.