Інспектар ДАІ падаў сігнал аб спыненні кіроўцы Nissan Primera. Той паспрабаваў уцячы — пачаўся пераслед, паведамляе прэс-служба МУС.
Падчас пагоні мужчына ігнараваў неаднаразовыя патрабаванні спыніцца, у тым ліку ўключаныя гукавыя сігналы і маячкі.
На трасе Р16 Цюхінічы — Высокае — мяжа Польшчы да пераследу далучыліся яшчэ чатыры нарады. У выніку прыйшлося спыняць стрэламі: папераджальным у паветра і па колах.
За рулём аўтамабіля знаходзіўся 24-гадовы жыхар Брэсцкага раёна. Па выніках медагляду, ён быў п'яны (1,9 праміле).
0
0
0
0
0
0