Прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі, які кіраваў гэтай афрыканскай дзяржавай з 1990 года, памёр ад раненняў, атрыманых у баі з паўстанцамі.

Ідрысу Дэбі было 68 гадоў. Ён кіраваў краінай з 1990 года, прыйшоўшы да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту. У 1991 годзе быў абраны прэзідэнтам Чада і з тых часоў пераабіраўся на гэтую пасаду на кожных прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія выбары прайшлі ў Чадзе 11 красавіка. Вынікі паказалі, што Ідрыс Дэбі перамог на выбарах, набраўшы 79% галасоў.

У 2020 годзе Дэбі атрымаў званне маршала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0