Сям'я Таццяны і Змітра Канеўскіх
Таццяна — гомельская актывістка «Матчынага руху 328», была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Таццяну арыштавалі за некалькі дзён да выбараў, яе сына Змітра — 28 студзеня 2021 года. Яму інкрымінуюць распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці. Пакуль не прызнаны палітвязнем.