kremlin.ru

Яно было прысвечана пераважна ўнутраным праблемам Расіі, але закрануў ён і знешнюю палітыку.

«У свеце, падобна, усе прывыклі да практыкі палітычна матываваных, незаконных практык у эканоміцы, грубых спробаў адных навязаць сваю волю іншым. Сёння падобная практыка перараджаецца ў нешта значна больш небяспечнае. Маю на ўвазе факты прамой спробы арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і забойства прэзідэнта гэтай краіны, — заявіў ён. — Пры гэтым характэрна, што такія абуральныя дзеянні не знаходзяць асуджэння так званага калектыўнага Захаду. Ніхто гэтага як бы не заўважае, усё робяць выгляд, што наогул гэтага не адбываецца.

Можна як заўгодна ставіцца, напрыклад, да прэзідэнта Украіны Януковіча, якога таксама ледзь не забілі і адхілілі ад улады з дапамогай узброенага перавароту, ці там да Мадуры ў Венесуэле. Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча. Але практыка арганізацыі дзяржпераваротаў, планаў палітычных забойстваў, у тым ліку і вышэйшых службовых асоб… Ну гэта ўжо занадта. Перайшлі ўжо ўсе межы!

А чаго толькі каштуюць прызнанні затрыманых удзельнікаў змовы ў тым, што рыхтавалася блакада Мінска, уключаючы гарадскую інфраструктуру і сродкі камунікацыі, поўнае адключэнне ўсёй энергасістэмы сталіцы Беларусі. Гэта значыць, што па сутнасці вялася падрыхтоўка да масіраванай кібератакі, а як інакш? Гэта так, ведаеце, проста так адным рубільнікам не зробіш.

Мабыць, нездарма заходнія калегі ўпарта адмаўляюцца ад шматлікіх расійскіх прапаноў наладзіць міжнародны дыялог у галіне інфармацыйнай і кібербяспекі. Мы шмат разоў гэта прапаноўвалі. Усе сыходзяць проста нават ад абмеркавання гэтага пытання.

А што было б, калі б спроба дзяржаўнага перавароту ў Беларусі была рэальна зробленая? Бо да гэтага ж усё і вялося. Колькі б людзей пацярпела! Як складваўся б наогул лёс Беларусі, пра гэта ніхто не думае».

Пры гэтым Пуцін падкрэсліў міралюбнасць расійскіх уладаў.

«Мы паводзім сябе ў вышэйшай ступені стрымана, можна сказаць, сціпла, часта наогул не адказваем не толькі на недружалюбныя акцыі, але і на адкрытае хамства», — заявіў Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру