Чарговая камунальная аварыя ў Мінску: на вуліцы Убарэвіча прарвала трубы.
Праз гэта ў Серабранцы, Чыжоўцы, Лошыцы, Курасоўшчыне і іншых раёнах няма вады.
Па словах жыхароў Чыжоўкі, з-пад зямлі б'е фантан вады.
У Мінскводаканале паведамляюць, што водазабеспячэнне парушана ў Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах з-за пашкоджання буйнога водаправоднага трубаправода дыяметрам 1000 мм у раёне адной з будпляцовак. На месцы працуюць аварыйныя брыгады, каб лакалізаваць пашкоджанне. Чакаецца, што гэта адбудзецца да 22:40, пасля чаго водазабеспячэнне пачнуць аднаўляць — на гэта спатрэбіцца нейкі час.
Таксама спецыялісты ўдакладнілі, што ў пацярпелыя раёны накіруюць аўтацыстэрны з пітной вадой.
Меркаванае наступства аварыі — часовае пагаршэнне якасці вады ў трох раёнах сталіцы.