Фота Washington Post

Фота Washington Post

З дапамогай тэхналогіі Amazon One пакупнік можа паднесці далонь да прылады, што счытвае адбітак, і тым самым хутка здзейсніць аплату ў краме, паведамляе The Washington Post.

Кампанія пачала тэсціраваць гэту тэхналогію яшчэ летась у верасні. Эксперыменты прайшлі паспяхова, і пакупнікі былі задаволеныя магчымасцю плаціць рухам далоні, без неабходнасці даставаць картку, гаджэт ці наяўныя грошы.

Каб пачаць аплачваць тавар далонню, трэба прайсці сістэму рэгістрацыі. Для гэтага ў крамах будуць усталяваныя адмысловыя прылады, якія ствараюць унікальны адбітак далоні з дапамогай камп’ютарнага зроку. Трэба ўсяго толькі прасканаваць абодва бакі далоні некалькі хвілін, каб звязаць адбітак з карткай, а затым можна адразу карыстацца новай тэхналогіяй.

Некаторыя эксперты асцерагаюцца, што пакупнікі рызыкуюць, калі перадаюць свае біяметрычныя звесткі кампаніям. Аднак Amazon пераконвае, што тэхналогія цалкам бяспечная, а сканаванне далоні больш канфідэнцыяльнае, чым іншыя біяметрычныя альтэрнатывы, напрыклад, распазнаванне твару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0