Жыццё пасля смерці: Айрын Прусік з Нью-Ёрку пайшла з жыцця ў 2003 годзе, але ж сёлета ў красавіку завітала ў тамтэйшую аўтаінспекцыю, каб прадоўжыць кіроўніцкія правы. Калі прышэліцу з іншага свету затрымалі паліцыянты, высветлілася, што гутарка вядзецца пра яе сына, які дзеля сваіх махлярскіх аперацыяў пераапранаўся ў маці цягам апошніх 6 гадоў. На судзе мамчын сынок даводзіў, што сам зрабіўся маткай, паколькі прысутнічаў пры яе смерці. Прысяжныя веры не далі, і ў гэтую пятніцу 49-гадоваму Томасу Паркіну вынеслі абвінавачванне ў кродзежы 117 тысяч даляраў падманным шляхам.

Маці пайшла з жыцця ва ўзросце 73 гадоў, сын жа схаваў гэты факт ад муніцыпальных уладаў і, падрабіўшы дакументы, пачаў штомесяц атрымліваць ейную 700-даляравую пенсію (за 6 гадоў блізу 52 тысячаў). Апроч таго, ашуканец меў грашовую кампенсацыю, пасля таго, як падрабіў дакументы, паводле якіх ён стаў лічыцца інвалідам пры маці-пенсіянерцы.

На здымку ў парыку і сонечных акулярах засняты сын, а побач - яго паплечнік па круцельствах, які выдаваў сябе за пляменніка нябожчыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?