20 чэрвеня ў мінскім палацы культуры МТЗ пройдзе Кангрэс еўрапейскага выбару, ініцыяваны Міколам Статкевічам.

Паводле Мікалая Статкевіча, у мерапрыемстве возьмуць удзел да 800 чалавек. Мерапрыемства падтрымалі асобныя сябры «Еўрапейскай кааліцыі», а таксама кіраўніцтва Партыі БНФ. Дэлегатаў на яго ніхто не выбіраў, мяркуецца, што імі стануць усе ахвотныя.

Напачатку дэлегаты прымуць стратэгію еўрапейскіх сіл, пасля чаго будзе сфарміраваны спіс прэтэндэнтаў на месца адзінага кандыдата. Таксама

будзе абраная рада еўрапейская выбару, якая праз нейкі час вызначыць працэдуру абрання адзінага кандыдата.

На сённяшні момант дакладна вядома толькі, што сваю кандыдатуру на адзінага збіраецца вылучаць былы палітвязень Сяргей Скрабец.

Перад Кангрэсам у той самай залі пройдзе збор актыву Партыі БНФ.
Яго загадаў склікаць старшыня партыі Лявон Баршчэўскі. Сход мае разгледзіць два галоўныя пытанні: 1) Аб удзеле Партыі БНФ у наступнай прэзідэнцкай кампаніі і ўзаемадачыненнях з іншымі палітычнымі суб’ектамі; 2) Аб папярэднім вызначэнні кандыдата ад БНФ у наступныя прэзідэнцкія выбары.
Вядома, што большасць рэгіянальных лідэраў Партыі БНФ вырашыла байкатаваць дадзенае мерапрыемства.

Кангрэс пачне працу а 15:00. Рэгістрацыя будзе праводзіцца на гадзіну раней. Форум стане спробай сілы палітычных групаў, што стаяць за кандыдатурай Мікалая Статкевіча на прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?