Інвестар і дабрачынца Джордж Сорас выдзеліць дадатковыя 100 млн даляраў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Гэтыя сродкі пойдуць на змякчэнне наступстваў гаспадарчага крызісу для бедных, добраахвотных таварыстваў і няўрадавых арганізацый. Пра гэта піша пятнічнае выданне газеты «Financial Times».

Сорас заклікае Еўрасаюз таксама выдзеліць больш сродкаў не толькі краінам гэтага рэгіёну, што ўжо ўступілі ў ЕС, але і Ўкраіне. Мільярдэра непакояць тэндэнцыі ўмацавання крайне левых і правых, шавіністычных сілаў у Вугоршчыне, Румыніі, Баўгарыі, Славаччыне.

Сорас за сваё жыццё ахвяраваў ужо каля трох мільярдаў даляраў на дабрачынныя мэты. Ён, ураджэнец Вугоршчыны, які цудам унікнуў гібелі ад гітлерцаў, пасля ад саветаў, лічыў сваім абавязкам спрыяць пабудове дэмакратычнага ладу і падтрымцы каштоўнасцяў адкрытага грамадства ў былой зоне савецкага панавання. У Беларусі Фонд Сораса дзейнічаў да 1997 году, пасля чаго быў закрыты Лукашэнкам. Улады меркавалі, што Фонд працуе на змену ладу ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?