• Новости
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел / рус
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
Литература
Фото 7 из 11

Дом спецыялістаў

23.04.2021 / 14:41

«Жена была выше на две головы. На улице старались идти отдельно». Неизвестные факты про Змитрока Бядулю

135 лет назад, 23 апреля 1886 года, родился классик белорусской литературы Змитрок Бядуля. TUT.BY рассказывает, сколько денег он получал в газете «Наша Ніва», почему женился лишь после десяти лет знакомства с женой и как умер в далеком Казахстане.

Гэты матэрыял з праекта «Аўтары», прысвечанага юбілеям беларускіх літаратараў. TUT.BY робіць яго разам з A1 ў рамках ініцыятывы #ЛітаратурА1.

«Мы трацілі кішэнныя грошы на салодкае, а ён на кнігі»

Сапраўднае імя Змітрака Бядулі — Самуіл Плаўнік. Ён нарадзіўся ў вёсцы Пасадзец, што ў сучасным Лагойскім раёне. Яго дзядуля быў кавалём, што рабіў посуд з медзі і латуні, бацька — арандатарам і дробным гандляром, пазней аканомам у купца-лесапрамыслоўца.

Адукацыю Самуіл атрымаў у пачатковай яўрэйскай школе (хедэры). Потым бацькі адправілі яго ў духоўную семінарыю (ешыбот), але Бядулю адтуль выгналі. «Творы Пушкіна, Лермантава, Гогаля і Някрасава выцеснілі бессэнсоўны талмуд з яго мёртвай філасофіяй, з яго нуднымі развагамі аб дабры і зле», — пісаў потым пісьменнік.

Бацька спадзяваўся, што яго старэйшы сын стане бухгалтарам, але той цягнуўся да кніг. Пісаць пачаў у 12 гадоў.

— Мы трацілі кішэнныя грошы на салодкае, а ён на кнігі, — згадвала сястра Бядулі.

Пасля ешыбота Бядуля працаваў хатнім настаўнікам, потым канторшчыкам на лесараспрацоўках. Адначасова пісаў вершы — спачатку на стараяўрэйскай мове, потым — на рускай. Адпраўляў апошнія ў расійскія часопісы, дзе іх не друкавалі.

Яго лёс змяніла сустрэча са сваім земляком, краўцом па прафесіі, які распаўсюджваў беларускую газету «Наша Ніва». У наступным, 1910-м годзе Бядуля апублікаваў на яе старонках пяць карэспандэнцый і адно апавяданне. Першая нататка была падпісана Саша Пл-ік, пад другой бачны подпіс — Змітро Бядуля, пад астатнімі — Змітрок Бядуля.

Змітрок Бядуля. Фота: wikipedia.org

У 1912 годзе Змітрака Бядулю запрасілі ў Вільню на сталую працу. Уладзіслава Луцэвіч, жонка Янкі Купалы, расказвала пра свае першыя ўражанні ад сустрэчы з ім.

— І вось разышлася вестка, што Змітрок Бядуля прыехаў. Я даведалася, што ён знаходзіцца ў беларускай кнігарні на вуліцы Завальнай, 7 — звычайным месцы ўсіх нашых сустрэч і «лятучых» збораў у Вільні. Прыйшоўшы ў кнігарню, я ўбачыла маладога, вельмі сарамлівага хлопца, якога акружалі мае знаёмыя. Ён быў апрануты ў вясковую куртачку, паверсе — палярына (накідка на плечы. — Заўв. TUT.BY), а на галаве — нейкі смешны капялюш. Гэта надавала яму паўвясковы, паўгарадскі выгляд.

Спачатку Бядулю ўзялі ў выдавецкае таварыства, пасля — у газету «Наша Ніва». Яе галоўным рэдактарам быў Янка Купала, Змітрок — адказным сакратаром.

«Белая Русь уваскрэсла і цвёрда стала на грунт дзяржаўнай незалежнасці»

Змітрок Бядуля. Фота: wikipedia.org

Колькі зараблялі будучыя класікі беларускай літаратуры? Як падлічыў гісторык Андрэй Унучак, зарплата Купалы складала 40 рублёў у месяц, Бядулі - 30. Ці шмат гэта? Як пісаў гісторык Захар Шыбека, у тыя ж часы мінскі інжынер атрымліваў 70 рублёў у месяц, яго памочнік — 50, дробныя чыноўнікі атрымлівалі 25−30 рублёў, фельчары — ад 30 да 50. На думку гісторыка, «толькі той рабочы, хто ў 1911−1912 гадах меў не менш за 30 рублёў штомесяц, мог забяспечыць сям’ю».

Атрымліваецца, што пісьменнікі ўсё ж мелі мінімальныя грошы. Праўда, трэба ўлічваць, што жыццё ў Вільні было даражэйшым за мінскае. Таму даводзілася эканоміць.

— Рэдакцыя размяшчалася на Віленскай вуліцы, 29, на другім паверсе, у двух маленькіх простых пакойчыках. Тут жыў і працаваў Купала, а незадоўга да гэтага пасяліўся і Змітрок Бядуля. <…> Купала і Бядуля жылі <…> сціпла. Яны звычайна куплялі па пяць капеек «абрэзкаў» у каўбаснай краме і хлеба — гэта была іх вячэра, — згадвала Уладзіслава Луцэвіч. — Заходзячы пасля працы да Купалы і Бядулі, я часам прыносіла з сабой «складчыну» — булкі і бутэрброды, кладучы іх на агульны стол. Купала бурчэў і казаў, што не галодны, а Бядуля чырванеў, паўтараючы: «Што ты робіш, Станкевічанка?» (Дзявочае прозвішча Уладзіславы было Станкевіч. — Заўв. TUT.BY). Аднак урэшце мы ўсе згодна сядалі вячэраць. <…> [Купала і Бядуля] рэдка калі елі гарачую страву — на гэта не хапала грошай.

У 1915 годзе «Наша Ніва» спыніла існаванне — да Вільні падыходзіў фронт (ішла Першая сусветная вайна). Купала з’ехаў на ўсход. Бядуля спачатку вярнуўся на радзіму, а потым, ратуючыся ад яўрэйскіх пагромаў, — з сям’ёй у Мінск. Там ён працаваў у гарадскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Сям’я Бядулі зняла дом на вуліцы Талстога, у суседнім з імі пакоі пасяліўся малады, ужо цяжка хворы Максім Багдановіч. Бядуля, які паліў увесь час, нават у мароз выходзіў з хаты, каб паэту дыхалася лягчэй.

— Прычым калі Бядулю папрасілі ўзяць да сябе дадому на пару тыдняў інтэлігентнага хлопца («Трохі хворы, але вершы піша!»), яму не сказалі, што ў жыхара — адкрытая форма сухотаў, тая, пры якой кашаль з крывёю, — расказваў «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» сын Бядулі Яфім Плаўнік. — Пачаліся штодзённыя мыццё, уборка, а шумны дом, дзе раней бывалі мастакі, літаратары, артысты, апусцеў са з’яўленнем «сухотніка». Прыводзіў бацька да Багдановіча лекараў, прафесараў, але больш чым рэцэптамі і парадамі дапамагчы яны ўжо не маглі. Наогул, успаміналі, што Багдановіч мог быць вельмі злосным і неакуратным пад канец рэмісіі…

У савецкія часы гэты дом знялі з фундамента і перанеслі на суседнюю вуліцу Рабкораўскую. Цяпер у яго сценах адкрыта «Беларуская хатка» — філіял Музея гісторыі беларускай літаратуры. Сваю назву яна атрымала ад аднайменнага асветніцкага клуба, што ў тыя гады дзейнічаў у Мінску. На яго пасяджэннях прысутнічалі і Бядуля, і Багдановіч. Менавіта там апошнім быў напісаны знакаміты верш «Пагоня».

Напэўна, яго стварэнню спрыяла і агульная атмасфера ў хаце. Бядуля прытрымліваўся нацыянальных пазіцый. Ён прысутнічаў на Першым усебеларускім з’ездзе, вітаў Лютаўскую рэвалюцыю, але з расчараваннем паставіўся да прыходу бальшавікоў да ўлады. «О, воля, ты толькі, як промень, зірнула, // О, воля, ты нас абманула…» — пісаў Бядуля ў пачатку 1918-га. Пісьменнік вітаў і абвяшчэнне незалежнасці БНР.

— Паўстала к жыццю і наша айчына, наша бацькаўшчына Беларусь. Больш за трыста год панавала над ёй смяртэльная ціша <…>. Але жыватворны дух адвечнага жыцця завітаў і над ёю. Белая Русь уваскрэсла і цвёрда стала на грунт дзяржаўнай незалежнасці, — пісаў Бядуля ў адным з артыкулаў.

Але ўжо ў 1920-м у Беларусі канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада, і Змітраку давялося прыстасоўвацца да новых умоў жыцця.

«Мне стала шкада бездапаможнага ў такіх справах чалавека, і я стала дапамагаць яму»

Змітрок Бядуля са сваёй жонкай Марыяй. 1929 год. Фота з кнігі «Успаміны пра Змітрака Бядулю»

Бядулю шчасціла на суседства з класікамі. Акрамя Багдановіча ён пяць гадоў (1921−1926) дзяліў кватэру з Янкам Купалам. Дарэчы, адным з іх адрасоў быў домік, дзе праходзіў І з’езд РСДРП (падчас вайны ён цалкам згарэў, зараз недалёка ад Свіслачы можна ўбачыць адноўлены будынак).

Бядуля быў усё яшчэ нежанаты, і Купала часам любіў пажартаваць на гэту тэму, па-прыяцельску пакпіць з яго любоўных прыгод. Зрэшты, на той момант Змітрок ужо шмат гадоў быў знаёмы са сваёй будучай жонкай, праўда, зусім не памятаў яе.

Марыя Шыркес нарадзілася ў 1900-м у Гродна. Калі пачалася Першая сусветная, сям’я пераехала ў Мінск. У 1916-м абодва — Марыя і Змітрок — прывезлі на вайсковую базу здаваць бялізну для параненых франтавікоў.

— Я прыкмеціла там маладога чалавека з пышнай густой шавялюрай, яго кучаравыя валасы былі быццам толькі што пасля завіўкі. <…> Калі маю партыю прынялі без усялякіх затрымак, то ў маладога чалавека атрымалася больш складана. Штосьці бракавалі, штосьці прапаноўвалі скласці больш акуратна. Мне стала шкада бездапаможнага ў такіх справах чалавека, і я без яго просьбы, па сваёй ініцыятыве стала дапамагаць яму. Калі мы ўжо выходзілі з базы, ён горача падзякаваў мне і назваў сябе:

— Будзем знаёмы. Бядуля, беларускі пісьменнік.

Але адразу пасля гэтага Змітрок развітаўся і пайшоў. Наступныя дзесяць гадоў яны не бачыліся. Але Марыя, якая працавала медсястрой у паліклініцы, працягвала сачыць за творчасцю выпадковага знаёмага і нават ведала на памяць некаторыя яго вершы.

У 1926-м да Шыркес прыехала знаёмая жанчына, якая мусіла перадаць Бядулю ліст. Яны высветлілі, што пісьменнік працуе ў Інстытуце беларускай культуры (пазней на яго аснове была створана Акадэмія навук) і адправіліся на вуліцу Рэвалюцыйную, 15 (будынак захаваўся дагэтуль). Спачатку пісьменнік не пазнаў выпадковую знаёмую, але пачаў гаворку са сваімі госцямі. Падчас развітання ён прапанаваў Марыі сустрэцца праз два-тры дні. Так пачаўся іх раман.

Змітрок Бядуля. Фота: wikipedia.org

Неўзабаве Марыя і Змітрок узялі шлюб, які атрымаўся вельмі гарманічным. Як заўважаў пісьменнік Барыс Мікуліч, жонка цудоўна дапаўняла мужа, яе энергічнасць падтрымлівала і давала веру крыху няўпэўненаму ў сабе Бядулю.

Гармоніі ў шлюбе часам замінала толькі адна акалічнасць.

— Жонка Змітрака Бядулі Мар’я Ісакаўна была «відная» жанчына. Статная, прыгожая, але вышэйшая на дзве галавы за мужа. Недзе за метр восемдзесят. Калі ёй і Бядулю даводзілася разам выходзіць на вуліцу, то стараліся ісці паасобку, так, каб розніца не кідалася людзям у вочы. Ну і нага ў яе адпавядала росту — саракавы памер. Таму калі Мар’я Ісакаўна купляла абутак, то спачатку прасіла даць ёй памераць трыццаць дзявяты, хоць загадзя ведала, што будзе замалы. І толькі потым, вяртаючы чаравік, прасіла прадаўшчыцу: «Цяпер дайце, калі ласка, на памер больш». Ну не магла яна прымусіць сябе вымавіць на людзях: «Дайце мне саракавы памер», — расказвала бабуля пісьменніка Міхася Клімковіча.

У шлюбе нарадзіліся двое дзяцей — дачка Зоя і сын Яфім, якога назвалі так у гонар бацькі пісьменніка, Яфіма (Хаіма) Плаўніка.

Бядуля чытаў дзецям свае творы, сачыў за іх рэакцыяй. Менавіта пасля нараджэння дзяцей ён напісаў свае вядомыя дзіцячыя творы: паэму-казку «Мурашка Палашка» і аповесць-казку «Сярэбраная табакерка».

«Такога перараджэння, як ад Купалы, ад яго не патрабавалася»

Літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». Змітрок Бядуля ў цэнтры. Мінск. 1929 г. Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Удала складвалася і творчае жыццё. У 1923-м была створана літаратурная суполка «Маладняк». Сярод іншых у яе склад увайшоў і Змітрок Бядуля, але праз пэўны час выйшаў з яе складу. Як сцвярджаў паэт Алесь Дудар, яго выключылі «ў выніку нейкай асабістай сваркі». Праўда, дакументаў пра тое адшукаць не атрымалася. Праз тры гады, у 1926-м, было створана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша», куды ўвайшлі лепшыя беларускія пісьменнікі таго часу. І Бядуля разам з іншымі «ўзвышаўцамі» падпісаў ліст пра выхад з «Маладняка». Таму, магчыма, ён выйшаў з яго сам.

Празаік Кузьма Чорны стаў кіраўніком новай арганізацыі, яго намеснікам — драматург Кандрат Крапіва, сакратаром — крытык Адам Бабарэка. Сярод іншых сяброў аб’яднання былі паэт Уладзімір Дубоўка — неафіцыйны лідар «Узвышша» — і Бядуля.

Змітрок працаваў у Інбелкульце, узначальваў краязнаўчы часопіс «Наш край», а таксама актыўна працаваў над новымі творамі. Прычым часцей за ўсё ноччу.

— З маладосці, яшчэ з часоў жыцця ў Вільні, Самуіл Яфімавіч прывык пісаць па начах. Дзённыя часы ў яго забірала служба, работа ў газеце. І толькі ноччу, крыху адпачыўшы перад гэтым, ён надоўга садзіўся за стол, — згадвала яго жонка.

Цікава, што падчас працы ён надзвычай шмат паліў. Аднойчы кінуў: забаранілі дактары, ды цягам трох месяцаў не мог напісаць ні радка. У выніку Бядуля зноў пачаў паліць, але прыкметна менш, чым раней, і толькі начамі. З таго часу ён зноў пачаў пісаць.

«Маё любімае Бядулева апавяданне — «Тры крыжыкі». Напісанае яно, відавочна, у адносна вегетарыянскія дваццатыя гады. Бядняк Янка Гарбач — непісьменны, замест подпісу ён ставіць тры крыжыкі. Але тое, што для іншага селяніна — звычайная і даволі непрыемная працэдура, для Янкі набывае свой асаблівы сэнс. Свае крыжыкі ён здолеў палюбіць, бо ўбачыў у іх нешта асабістае, прыватнае, змог зрабіць іх часткай сваёй патаемнай мовы. «Тры палачкі ўздоўж, тры ўпоперак складалі ўсю ягоную пісьменнасць і навуку» — але гэта не проста роспіс, гэта знакі яго быцця як асобы: «кожны раз крыжыкі выходзілі ў яго па-іншаму, у залежнасці ад яго настрою», палачкі бывалі таўсцейшыя і даўжэйшыя і потым «нагадвалі яму, у якіх варунках ён іх пісаў, што думаў, быў пры гэтым вясёлы ці смутны».

Такі талент выдае ў Янку Гарбачу чалавека чулага і таленавітага — не кожны навучыцца так адчуваць знакі, першаснае прызначэнне якіх настолькі ўтылітарнае. Ён так любіць свае крыжыкі, што часам, забыўшыся, нават малюе іх пальцам у паветры. «Кінь свой магільнік!» — кажа яму саўгасны настаўнік. «Які магільнік?» — не разумее Янка, не ў сілах паверыць, што нехта так абражае яго крыжыкі. Адмаўленне ад іх — працэс балючы, Янка адчувае, што здраджвае чамусьці важнаму — не для іншых, для сябе. Але яго пераконваюць вучыцца грамаце. На гэтым апавяданне канчаецца — невялікае, выкшталцонае і трохі жудаснае, псіхалагічны эцюд на тэму знакавых сістэм.

Такога дзіўнага «мужыка» ў беларускай літаратуры яшчэ не было. На першы погляд, тут лёгка прачытваецца сацыяльны падтэкст: вучыцца, вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца <…>. Але гэта ілюзія. Бядуля апісвае чалавека, якому хочуць падмяніць мову, талент якога будзе нівеляваны граматай. Бо там, дзе тры крыжыкі давалі Гарбачу так шмат грунту для рэфлексій, хай і ўбогіх, паўстануць іншыя крыжыкі - якія складуцца ў чужыя словы з чужым сэнсам, гледзячы на якія ён больш не прыгадае сябе, бо новыя крыжыкі, алфавіт — у гэтым выпадку інструмент прымусу, забыцця і зліцця».

Альгерд Бахарэвіч, «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча»

У 1920-я гады Бядуля з’яўляўся адным з самых выдаваемых беларускіх пісьменнікаў. Лідарам з’яўляўся Якуб Колас — 125,5 тысячы асобнікаў, на другім месцы знаходзіўся Цішка Гартны, ён жа Зміцер Жылуновіч — не толькі пісьменнік, паэт і перакладчык, але і грамадскі ды дзяржаўны дзеяч (81 тысяча асобнікаў). На трэцім — Змітрок Бядуля — 77,5 тысячы асобнікаў. Найбольшы распаўсюд атрымала аповесць «Салавей» (1929) — 15 тысяч.

Змітрок Бядуля і Якуб Колас. Фота: wikipedia.org

Але росквіт «Узвышша» быў нядоўгі. У СССР пачалася барацьба з нацдэмамі (нацыянал-дэмакратамі), і ў іх лік запісалі лепшых беларускіх літаратараў. Да таго ж улады відавочна зрабілі стаўку на раскол «Узвышша», заклікаючы сяброў арганізацыі пакаяцца і прызнаць свае памылкі.

— Бачыш, б’юць стаўку на раскол (Бядуля — Кляшторны — Лужанін, яшчэ хто). Няхай яны ўтвараюць новую арганізацыю. Нашто нам блытацца з усім гэтым, — пісаў Дубоўка Бабарэку ў снежні 1929 года.

Як адзначаў крытык Антон Адамовіч, «упаўнаважаныя» <…> склікалі агульны сход сяброў «Узвышша». Іхнія даўгія і нудныя казанні арганізацыі, што «ўхілілася» ад лініі, вызначанай самой партыяй, занялі цэлае першае пасяджэнне. Аднак ужо на гэтым пасяджэнні выявілася таксама, што ўпершыню ва «Узвышшы» існаваў падзел. Дубоўка, Пушча, Бабарэка і колькі малодшых сяброў стаялі за бескампрамісную апазіцыю. Тыя ж сябры, якіх раней выклікаў ГПУ (Крапіва, Лужанін, Бядуля і Кляшторны), падтрымалі намаганні «ўпаўнаважаных» і пераканалі большасць малодшых сяброў «Узвышша» пакаяцца, пакуль не позна (ГПУ — Галоўнае палітупраўленне, папярэднік НКУС. — Заўв. TUT.BY)

У выніку летам 1930-га Дубоўка, Бабарэка і Пушча былі арыштаваныя. Іншыя сябры па аб’яднанні засталіся на волі і - тут з песні слоў не выкінеш — выступілі з публічным асуджэннем нядаўніх сяброў.

— Патрабуем жорсткай кары агентам міжнароднай буржуазіі ў Савецкай Беларусі - беларускім контррэвалюцыйным нацыянал-дэмакратам! <…> [Беларуская нацыянал-дэмакратызм] пранік і ў беларускае згуртаванне «Узвышша». У асобе яго былых лідараў - Бабарэкі, Пушчы і Дубоўкі - ды іх малодшых пабрацімаў ён стараўся пашырыць свой уплыў на ўсё згуртаванне <…>.

Такі ліст падпісалі дзевяць пісьменнікаў, сярод іх Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Змітрок Бядуля і Пятро Глебка.

«Узвышша» праіснавала яшчэ год, да снежня 1931-га, і спыніла існаванне. Як пісаў Альгерд Бахарэвіч, у страшныя трыццатыя гады Бядуля, здаецца, «нават і не спрабаваў <…> неяк супрацьпаставіць сябе сістэме, але ж і такога перараджэння, як ад Купалы, ад яго не патрабавалася — розныя вагавыя катэгорыі».

«Ён быў так паглыблены ў работу, што не заўважаў, што ў хаце і што вакол яго дзеецца»

Дом спецыялістаў

У даваенныя гады перакрыжаванне сучасных праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова з’яўлялася далёкай ускраінай сталіцы. Аднак да вайны тут пачалося будаўніцтва шасціпавярховага дома. Яго здалі ў 1934-м і назвалі Домам спецыялістаў, бо ў ім атрымалі кватэры супрацоўнікі прамысловых прадпрыемстваў. На наступны год трохпакаёвую кватэру ў ім атрымаў і пісьменнік, які дагэтуль жыў з жонкай на вуліцы Даўгабродскай.

— Кватэра Змітрака Бядулі зрабіла на мяне надзвычайнае ўражанне. Гэта ўражанне пачалося ад самага ўваходу, ад электрычнага званка, каляровага дыванка-ходніка ў папярэднім пакоі, люстры, мяккай мэблі, стэлажоў з мноствам кніг, радыёпрыёмнікам і ўсёй сваёй утульнасцю, — згадваў адзін з яго гасцей.

— Кожны раз, калі я да іх (да Бядуляў. — Заўв. TUT.BY) заходзіла, то заставала Бядулю за пісьмовым сталом. Ён быў так паглыблены ў работу, што не заўважаў, што ў хаце і што вакол яго дзеецца. Ні шум дзяцей, ні размовы прысутных яго не адцягвалі ад справы. Але затое калі ўжо заўважыць каго з пабочных у сябе ў доме, то абавязкова аддасць яму некалькі хвілін увагі. Відаць, ён гэта рабіў <…>, каб чалавек на яго не пакрыўдзіўся, — згадвала яго суседка па доме Дзіна Харык. Яе муж, яўрэйскі паэт Ізі Харык будзе расстраляны падчас рэпрэсій.

Змітрок Бядуля. Фота: wikipedia.org

Архітэктары меркавалі, што вакол Дома спецыялістаў з’явіцца цэлы раён аналагічных дамоў. Але планы перакрэсліла вайна: дом згарэў у чэрвені 1941-га, немцы знеслі яго рэшткі, а пасля вызвалення на яго месцы пабудавалі іншае жыллё.

Здавалася б, жыццё пісьменніка было бясхмарным. Але ў краіне тым часам адбываліся масавыя рэпрэсіі. Бядуля, які працаваў у «Нашай Ніве» і падтрымліваў БНР, меў усе падставы для неспакою за сваё жыццё і свабоду.

Вось што ў страшным 1937-м пісалі пра яго ў газеце «Літаратура і мастацтва» Айзік Кучар і Віталь Вольскі: «Купала, Колас, Бядуля не зразумелі значэнне Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Не зразумелі яны і таго, што толькі пралетарская рэвалюцыя прынесла беларускаму народу сапраўдную свабоду». А вось яшчэ адна цытата: «Контррэвалюцыйныя кіраўнікі «Узвышша» <…> ашуканым шляхам прыцягвалі ў свае рады асобных здольных, але палітычна недастаткова ўстойлівых, падвержаных нацыянальным хістанням пісьменнікаў. Так, апрача З. Бядулі ім удалося ўцягнуць у сваё аб’яднанне К. Крапіву, К. Чорнага, П. Глебку».

Але пісьменніку пашанцавала. Ён застаўся на свабодзе. У 1939-м па яго аповесці «Салавей» у беларускім Оперным нават паставілі першы нацыянальны балет. На думку Альгерда Бахарэвіча, у трыццатыя гады Бядуля, які і раней пісаў для дзяцей, «знайшоў нейкае выратаванне ў дзіцячай літаратуры і паспеў зрабіць перад смерцю тое, за што не сорамна, — у 1940-м выйшла ягоная казка «Сярэбраная табакерка». Гісторыя зайца-не зайца, дзеда-не дзеда, а нейкага Дзіда-дзеда, які злавіў у сваю табакерку саму Смерць».

«Я падбег, праціснуўся, падтрымаў. Бядуля пачаў задыхацца. І заціх. На маіх руках ён і памёр»

Змітрок Бядуля. Фота: wikipedia.org

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сям’я Бядулі сустрэла паасобку. Жонка з дзецьмі знаходзілася ў Пухавічах у Доме творчасці пісьменнікаў, адкуль яны змаглі эвакуіравацца. Сам Змітрок знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Хойніках. Ён вярнуўся, знайшоў сваю маці і разам з ёю дайшоў пешшу да Барысава, дзе яны змаглі сесці на цягнік і даехаць да сучаснай Ніжагародскай вобласці.

Пэўны час пісьменнік не ведаў, ці жывыя яго жонка і дзеці. Потым яны змаглі знайсці адзін аднаго.

Як памёр Змітрок Бядуля? Пяць гадоў таму непасрэдны сведка падзей расказваў іх аўтару гэтага тэксту. Гаворка пра Гаральда Вольскага, роднага дзядзьку знакамітага спевака Лявона Вольскага.

— Нейкі час жылі ў Саратаўскай вобласці, а потым сем'і пісьменнікаў было вырашана эвакуіраваць у Алма-Ату. Бруд быў такі, што вазы да вакзала цягнулі на сабе. Дабраліся да станцыі, пагрузіліся і паехалі. Страшэнна хацелася есці. Таму там, дзе спыняліся, мянялі якія заўгодна рэчы на хлеб. Аднойчы спыніліся на станцыі Семіглавы Арол, што ў 12 кіламетрах ад Уральска.

Абмен ужо заканчваўся, калі цягнік даў гудок. Змітрок Бядуля захваляваўся, што цягнік паедзе без яго, і пабег. Мы за ім. Паспелі. А Бядуля любіў пальцамі скручваць махорку, з-за чаго яна станавілася пузатай. Я ўвесь час звяртаў на тое ўвагу, бо паліў сам. Бядуля скруціў яе, зацягнуўся некалькі разоў - і яму стала дрэнна. Марыя Ісакаўна, яго жонка, папрасіла: «Гарык, падтрымай». Я падбег, праціснуўся, падтрымаў. Бядуля пачаў задыхацца. І заціх. На маіх руках ён і памёр. Таму мы выгрузіліся ва Уральску, дзе Бядулю і пахавалі, — распавядаў Гарольд Вольскі. Гэта быў лістапад 1941-га.

Пахаванне Бядулі арганізавалі супрацоўнікі БДТ-2 (цяпер Нацыянальны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, які працуе ў Віцебску). Тады гэты калектыў знаходзіўся ва Уральску ў эвакуацыі.

***

Ішлі гады. Дабірацца да Уральска было надта нязручна. Сваякі шэсць разоў спрабавалі перавезці астанкі ў Беларусь, але ўлады не давалі згоды. Атрымалася толькі летась, калі за справу ўзяўся Аляксандр Сапега, кіраўнік Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

Фота: Дар’я Буракіна, TUT.BY

У студзені 2020 года ён атрымаў дазвол на эксгумацыю і вываз цела. Напрыканцы лютага астанкі класіка беларускай літаратуры прывезлі ў Мінск. Сапегу арганізацыйна і фінансава дапамаглі МЗС Беларусі, ганаровы консул і пасольства Беларусі ў Швейцарыі.

Як расказваў тагачасны дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў, «у якасці апошняга прытулку аўтара «Салаўя» разглядаліся Вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя Якуб Колас і Янка Купала, альбо Усходнія, дзе пахаваныя Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў ды іншыя класікі. Высветлілася, што на Вайсковых могілках новае пахаванне зрабіць складана, яны невялікія, і там проста не аказалася годнага месца. Таму пачалі пільней разглядаць варыянт з Усходнімі могілкамі. [У выніку было] выдзелена месца на 26-м участку, гэта якраз злева ад цэнтральнага ўваходу, дзе магілы выбітных асоб».

Фота: Дар’я Буракіна, TUT.BY

3 лістапада з Бядулем развіталіся ў «Беларускай хатцы», дзе ён калісьці жыў разам з Максімам Багдановічам. У той жа дзень ён нарэшце знайшоў вечны спачын на беларускай зямлі.

Дзяніс Марціновіч, tut.by

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Прислать новость
Читайте еще
Литературную премию имени Ежи Гедройца получила книга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежновец
В связи с ликвидацией ТБМ перестал выходить журнал «Верасень»
На аудиокнигу с детскими стихами Андрея Скурко уже собрали 70% от нужной суммы
Букеровскую премию получил писатель из ЮАР
Политика и общество
Закон о персональных данных теперь будет контролировать новый орган. Что изменится в жизни белорусов?
Макей поговорил в Стокгольме с турецким министром

Тихановская встретилась с главой Парламентской Ассамблеи ОБСЕ
«Я с детства в хореографии! Нужно что-то большее, чтобы меня сломать». Топ-10 вдохновляющих цитат из писем белорусских политзаключенных
Беларусь выразила протест по высылке Базанова из Чехии
Госдеп сообщил о подготовке нового пакета санкций США против Беларуси
Путин хочет от НАТО гарантий, что Украина и Грузия не вступят в альянс
Политзаключенную Ольгу Класковскую перевели из колонии в СИЗО по новому уголовному делу
Обо всём понемногу
В России ураган повалил «главное дерево страны» — Тургеневский дуб
В Вильнюсе экс-депутат попался в магазине на необычном правонарушении. Хотел присвоить два евро
«Даже панки офигеют». Посмотрите, как к Новому году украсили в Минске универсам «Центральный»
Девятилетний мальчик создал приложение, которое помогает общаться с людьми его младшему брату с аутизмом
«Они навсегда вернулись на Северный полюс». Из-за ковида в этом году Санта-Клаус придет не ко всем
Белорусский бренд косметики выложил видео с накрашенным парнем-визажистом — и тут началось
В Беларуси в следующем году появится колбаса без мяса
Спорт
Председателю АБФФ Базанову и его жене аннулировали шенгенские визы
Из-за омикрон-штамма отменяют крупные спортивные соревнования
Организаторы «Дакара» исключили команду «МАЗ-СПОРТавто» из числа участников
Россия — Польша, Шотландия — Украина: определилась сеть стыковых матчей ЧМ по футболу
Лионель Месси получил седьмой «Золотой мяч». Это рекорд
Пропавшая китайская теннисистка Пэн Шуай поговорила по телефону с главой МОК
В возрасте 42 лет от коронавируса скончался бывший футболист сборной Беларуси Денис Ковба
Происшествия
Самый гуманный суд в мире: минчанин ударил кулаком в челюсть контролера и получил 2900 рублей штрафа
В Минском районе мужчину задержали по подозрению в изнасиловании приемных детей

В Кобринском районе бывший друг девушки похитил у ее отца $50 тысяч
Житель Бобруйска трижды за год стал жертвой кибермошенников
В Ушачском районе перевернулась маршрутка — двое потерпевших
Воспитывал кулаками. В Столинском районе 23-летний отчим получил 21 год колонии за убийство ребенка
В Новополоцке пьяный на Peugeot разбил пять автомобилей
«Расстался с девушкой, чтобы не портить ей жизнь». Приговоренный к «химии по «хороводному делу» политзаключенный бежал из Беларуси
Полезная инфа
В первый день зимы — снег и гололедица
В Минске пониженное атмосферное давление
На вторник из-за сильного ветра объявлен оранжевый уровень опасности
Синоптик Рябов: Декабрь в этом году ожидается теплее обычного
Здоровье
Шотландец, ведущий эксперт по виски, боится потерять обоняние и уже 20 месяцев остается в строгой самоизоляции
Как не переживать и не выгорать. Советы психолога, который работает с американскими военными
В России утверждают, что адаптируют «Спутник» под омикрон
Pfizer адаптирует вакцину от COVID-19 к омикрону
Беларуская мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Павел Северинец призвал священников вести богослужения по-белорусски. Хотя бы раз в неделю
Создается база для распознавания белорусской речи — присоединиться может каждый

Что значит kumbaya moment, о котором упомянул Байден?
Марк — Марык, Аліса — Аля: ищем белорусские формы популярных детских имен
Авто
В Минске 9-балльные пробки
Белорусские автодилеры отказываются продавать машины россиянам
Белстат рассказал, какие марки машин наиболее популярны среди белорусов
Пригнать из Европы «неубитую» машину. Какие варианты и что с ценами
Экономика
Определена цена на российский газ для Беларуси на следующий год
Сколько денег власти тратят на мигрантов и сколько на белорусов. Цифры впечатляют
«В прошлом году платили 150 рублей, а сейчас — 360, да еще и очередь». Лес дает рекордную прибыль, а простые белорусы не могут купить себе дрова
«Следующий год будет еще тяжелее». Чиновник и директор сельхозпредприятия анализируют статистику и делают прогнозы
Мнения
Егор Лебедок: Заявление Лукашенко насчет размещения у нас ядерного оружия как минимум запоздалое
«Вопрос Крыма оставался козырной картой. Лукашенко выложил ее, чтобы заплатить Путину за важную услугу». Политолог о скрытых смыслах громкого заявления
«Нашей Ниве» — 115. Что кажется редакции главным на сегодня?
Три надежных способа поддержать нашенивцев и других узников «Володарки». Подсказывает жена Андрея Скурко
История
Бывший дипломат рассказал о роли МИД Беларуси в перезахоронении в Вильнюсе останков Калиновского и его повстанцев 
Адреса редакции и любимое кафе Купалы. Гид по виленским местам «Нашай Нівы». Много ФОТО
«Несколько недель читала в архивах КГБ его досье». Интервью с внучкой Антона Луцкевича
«А вы почему не на работе?» Как в советские времена преследовали тунеядцев и откуда пошло слово «борзый»
Деньги для «Нашай Нівы». За счет чего существовала легендарная «газета з рысункамі» в начале ХХ века?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Что объединяет Фрациска Скорину с Джоном Уиклифом и Яном Гусом?
Культура
По стране отменили показы фильма с участием актеров Купаловского театра «Авантюры Прантиша Вырвича»
Фильм недели: «Охотники за привидениями: наследники». Реальный шанс расслабиться
Конюшни Пусловских в Слониме продали за 67 тысяч долларов
Режиссера Валерия Мазынского лишили пенсии за особые заслуги перед Республикой Беларусь
Умер писатель Николай Метлицкий
Литературную премию имени Ежи Гедройца получила книга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежновец
Некляев начал серию презентаций своего нового романа — о Янке Купале и студенте Московского литературного института
Наука и технологии
Перепись населения в Украине пройдет при помощи Apple. Это будет первая перепись за последние 22 года
Как космические спутники размером с коробку из-под обуви меняют мир
В Индонезии придумали, как использовать кофейную гущу в аккумуляторах для электромобилей
Избежать Армагеддона. Впервые человечество направит космический зонд для столкновения с астероидом, чтобы изменить его траекторию
В Амстердаме тестируют лодки-роботы: они будут перевозить людей и собирать мусор
Легендарный плеер нулевых Winamp готовится к возрождению
Новое слово в передвижении по воде. Возможно, через несколько лет будем таким же образом добираться на работу по Неману или Припяти
Любовь и секс
Бородатый анекдот от «Кокобая» против «вагинного маркетинга»: скандал вокруг рекламы женской клиники
«Можно вон ту девушку в очках?» На присяге в Печах парень сделал предложение своей любимой
Самыми сексуальными в мире сейчас считаются мужчины 50+
Почему в голливудском кино все меньше секса?
Бразильянка женилась сама на себе — и развелась через два с половиной месяца
Белорусский поэт ищет жену через фейсбук: «Предпочтение отдается полешучкам и женщинам с длинными волосами»
«Никто из мужчин не понимает двусмысленности». Как выйти замуж за айтишника и не развестись
В мире
Госдеп сообщил о подготовке нового пакета санкций США против Беларуси
Макей поговорил в Стокгольме с турецким министром

Еврокомиссия предлагает облегчить для Польши, Литвы и Латвии процедуры по мигрантам
Беларусь выразила протест по высылке Базанова из Чехии
Японцы рады новой волне ковида, потому что не придется идти на корпоратив с боссом
Путин хочет от НАТО гарантий, что Украина и Грузия не вступят в альянс
МИД России: Украина направила 125 тысяч военных в район Донбасса
Литовская таможня не пропустила запчасти от БелАЗа, которые везли в Боснию и Герцеговину
Главное
Закон о персональных данных теперь будет контролировать новый орган. Что изменится в жизни белорусов?
«Я с детства в хореографии! Нужно что-то большее, чтобы меня сломать». Топ-10 вдохновляющих цитат из писем белорусских политзаключенных
Госдеп сообщил о подготовке нового пакета санкций США против Беларуси
Тихановская встретилась с главой Парламентской Ассамблеи ОБСЕ
Шотландец, ведущий эксперт по виски, боится потерять обоняние и уже 20 месяцев остается в строгой самоизоляции
Самый гуманный суд в мире: минчанин ударил кулаком в челюсть контролера и получил 2900 рублей штрафа
Беларусь выразила протест по высылке Базанова из Чехии
Обо всем понемногу
По стране отменили показы фильма с участием актеров Купаловского театра «Авантюры Прантиша Вырвича»
Определена цена на российский газ для Беларуси на следующий год
Менеджера EPAM задерживал СОБР с автоматами и щитами — за подписки и комментарии
Японцы рады новой волне ковида, потому что не придется идти на корпоратив с боссом
Фото / Видео
«Я телепортировался из Беларуси». Приговоренный к «химии» музыкант и политзаключенный рассказал про Володарку, приговор и побег из страны
«Меня забрали с работы». За комментарии о мигрантах в Гомеле задерживают и заставляют извиняться на видео
Опрос
Анекдоты
Анекдот. Как будет называться белорусский «Моссад»
Анекдот. А оказалось, что не мы…
Анекдот. «Всем папицот» и «всем папитнацать»
Самое читаемое
Закон о персональных данных теперь будет контролировать новый орган. Что изменится в жизни белорусов?
«Я телепортировался из Беларуси». Приговоренный к «химии» музыкант и политзаключенный рассказал про Володарку, приговор и побег из страны
Егор Лебедок: Заявление Лукашенко насчет размещения у нас ядерного оружия как минимум запоздалое
«В прошлом году платили 150 рублей, а сейчас — 360, да еще и очередь». Лес дает рекордную прибыль, а простые белорусы не могут купить себе дрова
«Вопрос Крыма оставался козырной картой. Лукашенко выложил ее, чтобы заплатить Путину за важную услугу». Политолог о скрытых смыслах громкого заявления
Популярное в соцсетях
Рассказываем невероятную историю любви двух белорусов: подпольная типография, вербовка КГБ, СИЗО, переход границы через холодную речку
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
«Несколько недель читала в архивах КГБ его досье». Интервью с внучкой Антона Луцкевича
В Бресте лишили гражданства 27-летнего парня, который родился и вырос в Беларуси
Горячие темы
«В прошлом году платили 150 рублей, а сейчас — 360, да еще и очередь». Лес дает рекордную прибыль, а простые белорусы не могут купить себе дрова
«Вопрос Крыма оставался козырной картой. Лукашенко выложил ее, чтобы заплатить Путину за важную услугу». Политолог о скрытых смыслах громкого заявления
«Хранение с целью распространения». За подписку на экстремистские каналы начали судить?
Что будет делать Беларусь в случае войны между Россией и Украиной? Разбираемся
Большинство мигрантов хотят убежища в Германии. А сколько белорусов, пострадавших от репрессий, смогли его получить?
В Украине обвалился рейтинг президента. Означает ли это конец эры Зеленского?
«Некоторые говорили, что продали всё и эти деньги у них здесь отобрали». Учительница английского языка из Лиды рассказала, что увидела в «Брузгах»
«Срочно надо найти пострадавших милиционеров». В интернет слили разговор человека с голосом, похожим на голос Караева
Россия готовится к новому вторжению? Российская разведка назвала ситуацию в Украине похожей на ситуацию в Грузии в 2008
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Мы благодарим
Прислать новость Поддержать НН
Версия для смартфонов
Новости Экономика Общество Обо всём Культура Наши партнёры
  • Власть
  • Выборы-2020
  • Экономика
  • Финансы
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Архив
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тесты
  • Белдизайн с rOtring
  • Магия технологий
  • Здоровье
  • Мода
  • Еда
  • Интернет и СМИ
  • Веселые картинки
  • Наука и технологии
  • Дом
  • Погода
  • На правах рекламы
  • Любовь и секс
  • Конкурс селфи
  • Полезная инфа
  • Красивое
  • Белорусские нулевые
  • История
  • Афиша
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Архитектура
  • Кино
  • Литература
  • Культура. Разное
  • Белорусы за рубежом
  • Театр
  • Wearebettors.com
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх