Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Паводле следства, з 2014 года Захарэвіч, які працаваў на інжынерна-тэхнічнай пасадзе ў аддзеле адукацыі Калінкавіцкага райвыканкама, здабыў незаконным шляхам даныя 250 тысяч картак жыхароў 114 краін свету. Персанальныя звесткі ён прадаваў, атрымаўшы каля 25 млн даляраў у крыптавалюце.

У 2019 годзе Захарэвіч звярнуўся ў Мазырскі раённы суд, адну сельскую школу Калінкавіцкага раёна і іншыя ўстановы з ілжывай інфармацыяй аб мініраванні. Пагрозы ён пісаў ад імёнаў дэпутата сельскага савета Розы Стрэльчанкі, блогераў Сяргея Ціханоўскага, Андрэя Павука, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Шапарава.

Адказваючы на пытанні пракурора аб мэце такіх ілжывых паведамленняў, Захарэвіч казаў, што такім чынам хацеў выклікаць грамадскі рэзананс да іх дзейнасці, якую ён называе дэструктыўнай у адносінах да ўлады. «Каб ім задавалі пытанні і на іх рэагавалі», — сказаў падсудны.

Таксама ў справе Захарэвіч спрабаваў за 5 тыс даляраў арганізаваць збіццё грамадзяніна Казахстана, аднак рэалізацыі задуманага перашкодзіла пандэмія каранавіруса.

У працэсе, які вядзе суддзя Сяргей Мазураў, агулам разглядаюць 21 эпізод злачыннай дзейнасці, прычым 17 з іх — заведама ілжывыя паведамленні пра небяспеку і акты тэрарызму. Захарэвіч прызнае віну часткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0