Літва абвясціла пра высылку двух расійскіх дыпламатаў у знак салідарнасці з Чэхіяй, паведамляе МЗС балтыйскай краіны.
«Прадстаўнік пасольства Расіі ў Літве быў выкліканы ў МЗС краіны і атрымаў ноту», — гаворыцца ў паведамленні. «Рашэнне было прынята па ўзгадненні з латвійскімі і эстонскімі партнёрамі», — дадалі ў ведамстве.
Так, міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс прыняў рашэнне абвясціць аднаго расійскага дыпламата персонай нон-грата. МЗС Эстоніі таксама вышле аднаго супрацоўніка расійскага пасольства.
0
0
0
0
0
0