Улады афіцыйна забаранілі ўвоз у краіну прадукцыі Skoda Auto, Liqui Moly і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea).

Зроблена гэты было «для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў», «з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа».

Нагадаем, раней гэтыя кампаніі адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі б ён праводзіўся ў Мінску. У выніку гэта стала важнай прычынай пераносу турніру ў Латвію.

У выпадку выяўлення забароненых тавараў пры ўвозе ў Беларусь такія тавары будуць падлягаць зваротнаму вывазу з тэрыторыі краіны.

Пастанова не распаўсюджваецца на тавары для асабістага карыстання.

Нагадаем, ЕС увёў ужо тры пакеты санкцый з-за парушэнняў правоў чалавека і фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0