У Ізраілі, які лідзіруе ў свеце па тэмпах вакцынацыі супраць COVID-19, за мінулыя суткі ўпершыню за 10 месяцаў не зарэгістравалі ніводнай смерці ад каранавіруса, піша Times of Israel.

Папярэдні раз пра суткі без смяротных выпадкаў ад COVID у Ізраілі паведамлялі 29 чэрвеня 2020 года. У канцы студзеня назіраўся пік эпідэміі.

За мінулыя суткі, 22 красавіка 2021 года, у Ізраілі зрабілі 35 027 тэстаў на каранавірус, з якіх толькі 129 былі станоўчымі (0,4%).

Агульная колькасць хворых цяпер паменшылася да 1 897 чалавек, 160 пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, у тым ліку 97 — на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх.

З пачатку пандэміі ў Ізраілі выявілі 837 870 выпадкаў COVID-19, з іх 6346 сталі смяротнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0