У Мінску на вуліцы Балтыйскай затрымалі журналістку агенцтва БелаПАН Таццяну Бублікаву. Яна брала інтэрв'ю ў былой палітзняволенай Марыі Сафонавай.
Марыя Сафонава адбывала двухмесячны арышт за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Суд прызнаў яе вінаватай у тым, што яна нанесла фарбай надпісы «Жыве Беларусь» і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга.