Ён адправіў у архіў запыт з просьбай скласці спіс наяўных у архіве фота - і кінадакументаў за перыяд 1939—1946 гадоў з выявай людзей пад бел-чырвона-белым сцягам або гербам «Пагоня», якія ахоўваюць, канваююць, катуюць або забіваюць іншых людзей.

«Паведамляем вам, што ў фондах архіва фота - і кінадакументаў па тэме, якая цікавіць Вас, не выяўлена», — гаворыцца ў адказе архіва, які апублікаваў Лебядок на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Лебядок растлумачыў, што напісаў запыт у архіў, бо падобных фота - і кінадакументаў не сустракаў і раней.

«Ведаю, што ёсць успаміны, фота касак, і дапускаю, што такое магло быць не маштабна — вайна ўсё ж такі, там і свае сваіх страляюць, але кіна - і фотадакументаў пакуль не бачыў», — напісаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?