Чытайце: Да затрыманага экс-cледчага Яўгена Юшкевіча чацвёрты дзень не пускаюць адваката

Яны патрабуюць:

— Спыніць парушэнне правоў Юшкевіча на абарону і адваката, роўна як і іншых правоў. 

— Прадаставіць абаронцу Марыі Колесавай-Гудзілінай доступ да падабароннага.

— Вызваліць Яўгена Юшкевіча, змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. 

— Спыніць неабгрунтаваны крымінальны пераслед Яўгена Юшкевіча. 

Зварот адкрыты для подпісу, за пару гадзін яго падпісала амаль паўтысячы чалавек. 

Вось спасылка, па якой збіраюцца подпісы. 

Яўген Юшкевіч перастаў выходзіць на сувязь 19 красавіка. Пазней яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна напісала, што ён у СІЗА КДБ. Па яе словах, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»). Па месцы жыхарства Юшкевіча за гэтыя дні двойчы прайшлі ператрусы.

«Хай паспрабуе не зрабіць прапанову, калі выйдзе з СІЗА». Экс-работніца пракуратуры расказала аб адносінах з палітвязнем Юшкевічам 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0