Тыдзень таму, падчас рэспубліканскага суботніка, Лукашэнка анансаваў падпісанне важнага дэкрэта. Тады ён казаў, што гэты дакумент павінен стаць адным з найважнейшых рашэнняў за гады яго прэзідэнцтва. 

«Скажыце, калі заўтра няма прэзідэнта, вы гарантуеце, што ўсё будзе нармальна? Не. Таму на гэты выпадак я падпішу ў найбліжэйшыя дні дэкрэт, як будзе выбудаваная ўлада ў Беларусі, перадае БелТА..

Прэзідэнта застрэлілі — на заўтра Рада бяспекі будзе надзелена паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж да ваеннага, калі хтосьці на мяжы варушыцца. І Рада бяспекі павінна прымаць рашэнне, — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай «калі раптам».

«Я павінен прадугледзець усё. Таму будзе падпісаны гэты дэкрэт. У нас будзе фактычна калектыўны прэзідэнт у выглядзе Рады бяспекі.

Так, старшыня будзе: калі няма прэзідэнта, выконвае абавязкі прэм'ер. Ён будзе старшынстваваць, але ўсе рашэнні будуць прымацца таемным галасаваннем, каб не было ціску.

Калі будуць прэзідэнцкія выбары прызначаныя, уводзіць ці не ўводзіць надзвычайнае становішча, як дзейнічаць і гэтак далей — вось цывільныя і вайскоўцы ў Радзе бяспекі вырашаць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па цяперашняй Канстытуцыі ў выпадку смерці ці недзеяздольнасці прэзідэнта ўлада пераходзіць да прэм'ер-міністра. У варыянце, пра які заявіў Лукашэнка, уладу пяройме орган, дзе большасць складаюць сілавікі. Аднак пытанне яшчэ і ў тым, што Канстытуцыю нельга мяняць дэкрэтам, для гэтага патрэбнае рашэнне парламента ці рэферэндум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0