24 красавіка каля 19 гадзіны супрацоўнікамі Жодзінскага ГАУС у прыватнымі сектары былі затрыманыя 20 жыхароў Жодзіна — 13 жанчын і 7 мужчын.
Як сцвярджаюць сілавікі, жыхары арганізавалі «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэснай сімволікі». Складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 24.23 КаАП.
«Правапарушэнне» сілавікі праілюстравалі сталом з напоямі і нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.





