Уладзімір Янукевіч. Фота Станіслава Коршунава

Уладзіміра Янукевіча выклікалі ў суд як уладальніка сайта Intex-press, на якім была размешчана электронная версія матэрыялу.

Яго абвінавачвалі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ — ч. 5 арт 23.5 КаАП (Распаўсюд уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасці сеткавага выдання, інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена на інтэрнэт-рэсурсах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі).

Яму далі максімальна магчымае для фізасобы пакаранне — 20 базавых (580 рублёў).

Міліцыя таксама пачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да юрыдычнай асобы «Выдавецкі дом «Інтэкс-Прэс» за друкаваную версію інтэрв'ю з Ціханоўскай. На гэты раз па ч. 4 арт. 23.5 (Распаўсюд СМІ інфармацыі, распаўсюд якой забаронены). Тут пагражае да 200 базавых (5800 рублёў) штрафу для юрыдычныай асобы. Гэты матэрыял будзе разглядаць Эканамічны суд Брэсцкай вобласці. Дата пасяджэння пакуль не прызначаная.

Акрамя таго, у міліцыі паведамілі, што па факце публікацыі праводзіцца праверка па арт. 361 КК РБ (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру