Корбан у зняволенні знаходзіўся ад 25 кастрычніка 2020 года. Спачатку ён адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, а пасля яго перавялі на Валадарку як абвінавачанага па крымінальнай справе. Алега судзілі па ч. 1 і 2 артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх». Прысуд — паўтара года абмежавання волі.

«Пакуль устрымаюся ад каментароў. У мяне быў суд у закрытым рэжыме, з мяне ўзялi падпiску аб неразгалошваннi наконт умоваў у СIЗА — яны там цяпер даволi жорсткiя. Але нiчога, да усяго паступова можна звыкнуцца i перажыць», — сказаў Алег.

«Усё, што датычна маёй актыўнасцi ў грамадска-палiтычным жыццi — я буду цяпер па-за гэтым», — абвясціў былы палітвязень.

У чым жа канкрэтна абвінавачвалі Корбана?

«Гэта тычылася маёй актыўнасці ў справе дапамогі пацярпелым падчас мірных акцый».

«Здароўе больш-менш нармальнае, цяпер адаптуюся да жыцця на свабодзе. Усё іншае змагу пракаментаваць троху пазней».

Адметна, што пры гэтым Алег не адказаў на пытанне, ці яго прысудзілі да рэальнай хіміі, ці ўсё ж хатняй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру