Паводле ўдакладненых даных, у авіякатастрофе, што здарылася 9 ліпеня ў аэрапорце Іркуцка, пацярпелі 3 грамадзяніны Беларусі. Яны знаходзяцца ў медыцынскіх установах горада ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве Беларусі ў Расіі.

У дыппрадстаўніцтве падкрэслілі, што адразу ж пасля катастрофы супрацоўнікі консульскай службы ўстанавілі кантакты з прадстаўнікамі МНС і МЗС Расіі, а таксама авіякампаніі «Сібір», якой належаў лайнер. Вялікую дапамогу пацярпелым суайчыннікам аказвае Іркуцкае зямляцтва беларусаў, адзначылі ў пасольстве.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0